Алесь Чайчыц ([info]czalex) wrote,
@ 2005-08-12 19:36:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Entry tags:беларуская палітыка / беларусь: политика, беларусь

Беларусь тваёй мары



Мы пачынаем новы беларускі інтэрнэт-праект – “Візія Беларусі”. Любыя пераўтварэньні трэба пачынаць толькі канкрэтна ведаючы, што мы хочам мець у выніку, маючы бачаньне – візію канчатковага становішча. Калі мы хочам, каб Беларусь зьмянілася, мы павінны ведаць жаданую намі выніковую карціну. Таму прапануем беларускай інтэрнэт-супольнасьці далучыцца да працэсу фармаваньня грамадзкага бачаньня іншае, лепшае Беларусі – да якой мы будзем імкнуцца і якую мы будзем разам будаваць, і ўзяць удзел у нашым апытаньні.

У сваім livejournal у некалькіх асноўных тэзах апішы Беларусь такой, якой ты б хацеў яе бачыць, разам з гэтым уступным словам – і перадай эстафэту далей!

***

Мой адказ:

1. Дзяржаўны лад: Беларусь – парлямэнцкая рэспубліка. Парлямэнт – аднапалатны Сойм. Галава дзяржавы – Канцлер (прэм’ер-міністар), прызначаецца Соймам, фармуе ўрад. Сойм абіраецца на 4 гады, 70% - па партыйных сьпісах, 30% - па аднамандатных акругах. Адміністрацыйны падзел – прыкладна 10-15 ваяводзтваў, кожнае зь якіх дзеліцца на 5-10 паветаў. Кіраўнікі ўсіх узроўняў (галава ваяводзтва=ваявода, гарадзкі галава=бурмістар, павятовы галава=войт і г.д.) абіраюцца на выбарах.

2. Замежная палітыка: Беларусь – сябра NATO, ГУАМ, асацыяваны сябра Эўразьвязу. Дамовы аб бязвізавых рэжымах і партнэрстве таксама з Расейскай Фэдэрацыяй, Украінай і Казахстанам. Беларусь не ўдзельнічае ў СНД.

3. Эканоміка: Свабодныя эканамічныя зоны; інфармацыйныя тэхналёгіі, фінансавыя паслугі, электроніка, машынабудаўніцтва, лёгкая прамысловасьць, мэталюргія, нафтапереработка, транзыт. Зьнешні гандаль: 20% - Расея, 40% - ЭЗ. Фінансы: валюта – Беларускі талер = 100 ґрошаў. Міжнародныя стандарты бухгальтарскае справаздачнасьці.

4. Бясьпека і абарона: Орган унутрыдзяржаўнага правапарадку – паліцыя. Нацыянальная служба бясьпекі – падпарадкаваная Сойму. Беларускае войска налічвае ня больш як 50 000 чалавек, але абсталяванае і трэніраванае па найлепшых стандартах. Фармуецца на прафэсійнай аснове, у школе ў рамках прадмету “Ахова жыцьцядзейнасьці” у старэйшай клясе выкладаецца агульнавайсковая падрыхтоўка.

5. Тапаніміка: Мінск завецца Менскам, Брэст – Берасьцем, Гродна – Горадняй, Дзяржынск – Койданавым etc etc. Гарадам, вуліцам, станцыям менскага мэтра і іншым пунктам краіны нададзеныя першапачатковыя (найбольш старажытныя) назвы. Першапачатковыя камуністычныя назвы замененыя на нацыянальныя ці палітычна нэўтральныя.

6. Сымболіка: Пагоня, бел-чырвона-белы сьцяг. Пагоня таксама на гербах некалькіх вайводзтваў (Полацак, Віцебск, Амсьціслаў, Палесьсе, Менскае вайводзтва). Усім гарадом вернутыя першапачатковыя, найбольш старажытныя іх гербы. Ніводны помнік камуністычным дзеячам ці дзеячам расейскае акупацыі не стаіць на сваім пастамэнце, але зьвезеныя ў Музэй Акупацыі ці Sovietic Park пад Менскам.
Нацыянальныя сьвяты – 1 студзеня (Новы Год), 25 сакавіка (Дзень Незалежнасьці), 1 траўня (Дзень Працы), 9 траўня (Дзень Перамогі), 27 ліпеня (Дзень Адраджэньня), 8 верасьня (Дзень беларускае вайсковае славы), праваслаўныя і каталіцкія Каляды і Вялікдзень, Купальле, Дзяды. Памятныя дні –Дзень Чарнобылю, Дзень Слуцкага збройнага чыну.

7. Мова: дзяржаўная мова – беларуская, клясычны правапіс, пісьмо на базе лацінкі. Расейская мова – мова міжнародных стасункаў, на ёй таксама прымаюцца заявы ў дзяржаўныя інстанцыі, на расейскай і на 2 мовах выдаецца некалькі прыватных агульнанацыянальных газэтаў, вяшчае 1-2 FM-радыёстанцыі. На ўсіх радыёстанцыях квота на беларускамоўную музыку: 40% у час з 7:00 да 22:00.
Прыкладна 60% школаў па краіне з выкладаньнем расейскае мовы як першае замежнае, Прыкладна 10% школаў - расейскамоўныя.
На тэрыторыі Беларусі парадка 10 каналаў беларускае тэлевізіі, 1 дзяржаўны, 9 – прыватных, усе цалкам беларускамоўныя (некаторыя фільмы йдуць па-беларуску з расейскімі субтытрамі і наадварот). Таксама трансьлююцца каналы расейскае, польскае, украінскае, летувіскае тэлевізіі.

8. Рэлігійная сытуацыя: дзейнічае Беларуская Праваслаўная Царква (аўтакефальная), каталіцкі Касьцёл, Беларуская Грэка-Каталіцкая царква, пратэстанцкія цэрквы, а таксама юдэйская і мусульманскія грамады. Па ўсёй краіне рэлігійнам грамадам вернутыя ўсе нацыяналізаваныя камуністамі памяшканьні. Маецца дзяржаўная праграма па аднаўленьню разбураных камуністамі і расейцамі рэлігійных аб’ектаў з наступнай перадачай іх рэлігійным арганізацыям. Маецца праграма дзяржаўнае падтрымкі традыйных рэлігій: уніі, праваслаўя, касьцёла, юдаізму, буйнейшых пратэстанцкіх грамад, ісьляму. У школах выкладаецца рэлігія, па групах: каталіцкая група, праваслаўная група, плюс этыка для прадстаўнікоў іншых веравызнаньняў. Набажэнствы ўва ўсіх хрысьціянскіх царквах вядуцца на беларускай мове.

9. Сацыяльнае:
Вялікія прэміі за нараджэньне дзіцяці, ільготы маладым сем’ям. Падатак на бязьдзетнасьць
Пажадана забарона абортаў узамен на разьвітую сыстэму інтэрнатнага гадаваньня дзяцей, падтрымкі маладой маці.
Высокія акцызы на тытунь. Стандарты ЭЗ па кантролю за лекамі.
Абмежаваны дазвол вузкага кола лёгкіх наркотыкаў.
Інстытут зарэгістраванага партнэрства для асобаў аднаго полу.

10. Культура і адукацыя:
Прагарма рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры.
Музэй Вялікае Айчыннае вайны ўваходзіць у склад Музэя гісторыі Беларусі.
Унівэрсытэцкая адукацыя на беларускай ці ангельскай мовах, абмены з эўрапейскімі, амэрыканскімі, расейскіі ўнівэрсытэтамі. Балёнская сыстэма.
Ажыцьцяўляюцца міждзяржаўныя праграмы па разьвіцьцю беларускамоўнае адукацыі на Беласточчыне і Віленшчыне, польска- і летувіскамоўнае адукацыі ў Заходняй Беларусі.

Цяпер вам слова:

[info]zolak, [info]yarik, [info]rydel23, [info]juras14, [info]kurt_bielarus, [info]miraslau, [info]horbac, [info]palivac, [info]stopniewicz, [info]baleslau


Паведамце іншым аб гэтай ініцыятыве!
Давайце распачнем сапраўды шырокую дыскусію аб тым, якой павінна стаць наша краіна!
Вынікам будзе наша агульнае бачаньне будучай Беларусі – іншае Беларусі, лепшае Беларусі. Гэта будзе наш агульны грамадзянскі маніфэст тым, хто трымае ўладу ці ймкнецца да яе!


[info]kurt_bielarus: http://kurt-bielarus.livejournal.com/666537.html
[info]slaver_be: http://www.livejournal.com/users/slaver_be/23982.html
[info]zolak: http://zolak.lacinka.org/?p=585
[info]zedlik: http://www.livejournal.com/users/zedlik/17285.html
[info]palivac: http://www.livejournal.com/users/czalex/282770.html?replyto=1088658
[info]coipish: http://coipish.livejournal.com/40539.html
[info]bacian: http://bacian.livejournal.com/15907.html
[info]uri_: http://users.livejournal.com/uri_/49246.html
[info]maratyszcza: http://maratyszcza.livejournal.com/28978.html
[info]juras14: http://juras14.livejournal.com/270121.html
[info]astel: http://astel.livejournal.com/84394.html

Павал Марозаў: http://3dway.org/node/4872

[info]aliaks: Праект Закону Рэспублікі Беларусь аб люстрацыі
[info]andrey_rozum: http://czalex.livejournal.com/282770.html?replyto=3044242

Міхаіл Марыніч: http://www.regnum.ru/news/800714.html

Таксама:
http://whiteduchy.blog.tut.by/



Page 1 of 2
<<[1] [2] >>

(120 comments) - (Post a new comment)


[info]bn_bn
2005-08-11 03:45 pm UTC (link)
ya tebe segodnya na rabou zvonila. Ty gde hodish?!:)

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2005-08-11 06:31 pm UTC (link)
я на проекте сижу :) в офисе вообще появлюсь только в понедельник. На мобилу попробуй, пусть уж разорюсь :)

(Reply to this) (Parent)


[info]biovolk
2005-08-11 04:42 pm UTC (link)
Так! :)

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2005-08-11 06:51 pm UTC (link)
у нас ТАК тоже будет! ;)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

... - [info]anartosis, 2006-10-29 08:35 pm UTC

[info]ausvald
2005-08-11 05:00 pm UTC (link)
Прапануеш зноўку разводзіць балабольства замест рэальных справаў. Усім і так усё зразумела. І не прынцыпова будзе называцца гарадзцкі галава бурмістрам ці не.

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2005-08-11 06:50 pm UTC (link)
я балабольства не разводжу. Тое, што "усім і так" зразумела, ніхто ніколі не называў услых. А варта - бо большасьць людзей нас, "сьвядомых" і апазыцыянэраў, баіцца, бо ня ведае, чаго мы хочам.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]ausvald, 2005-08-11 07:00 pm UTC
(no subject) - [info]czalex, 2005-08-11 07:24 pm UTC
(no subject) - [info]fevra, 2007-02-18 11:11 am UTC
(no subject) - [info]ausvald, 2007-02-18 11:42 am UTC
(no subject) - [info]fevra, 2007-02-18 11:48 am UTC

[info]zolak
2005-08-11 06:06 pm UTC (link)
Šmat z čym zhodny. Napišu svajo.

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2005-08-11 06:47 pm UTC (link)
davaj! :)

(Reply to this) (Parent)


[info]von_andersch
2005-08-11 09:16 pm UTC (link)
А калі больш сур'ёзна падысці да гэтага пытання?

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2005-08-13 06:23 am UTC (link)
чым сур'ёзьней, тым лепей

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]von_andersch, 2005-08-13 07:22 am UTC
(no subject) - [info]czalex, 2005-08-13 07:27 am UTC
(no subject) - [info]palivac, 2005-08-13 06:17 pm UTC
(no subject) - [info]von_andersch, 2005-08-13 09:35 pm UTC
(no subject) - [info]palivac, 2005-08-14 06:43 am UTC
(no subject) - [info]von_andersch, 2005-08-14 07:55 am UTC

[info]rydel23
2005-08-12 11:04 pm UTC (link)
А мяне за што?

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2005-08-13 06:24 am UTC (link)
за кампанію :)

(Reply to this) (Parent)


[info]palivac
2005-08-13 07:45 pm UTC (link)
1)Прэзідэнцкая рэспубліка.
Адміністратынае дзяленьне прыкладна на 20 паветаў.
Кіраўнікі паветаў прызначаюцца прэзідэнтам.Мясцовая адміністрацыя выбіраецца жыхарамі.

2)Нейтралітэт Беларусі. Ніякіх НАТА, ГУАМаў і Эўразьвязаў.

3) Зьнешні гандаль: 40% Расея, 40% ЭЗ.

4) Абавязковая вайсковая служба тэрмінам на 6 месяцаў + прафэсыйнае войска.
5) --
6) + Раданіца. - 1 траўня і 27 ліпеня.
7) Усе дзяржаўныя школы толькі беларускія.
8) Рэлігія ў школах не выкладаецца. Набажэнствы вядуцца на той мове, на якой пажадаюць вернікі.
9) Поўная забарона наркотыкаў і аднаполых шлюбаў.

(Reply to this) (Thread)


[info]londres
2005-08-15 01:22 pm UTC (link)
а чем однополые браки не угодили??

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]palivac, 2005-08-15 04:44 pm UTC
(no subject) - [info]londres, 2005-08-15 04:50 pm UTC
(no subject) - [info]palivac, 2005-08-15 05:02 pm UTC
(no subject) - [info]londres, 2005-08-15 05:05 pm UTC
(no subject) - [info]palivac, 2005-08-15 05:20 pm UTC
(no subject) - [info]czalex, 2005-08-15 05:58 pm UTC
(no subject) - [info]palivac, 2005-08-15 06:29 pm UTC
(no subject) - [info]uri_, 2006-10-31 11:25 am UTC
(no subject) - [info]palivac, 2006-10-31 04:16 pm UTC
(no subject) - [info]uri_, 2006-10-31 04:41 pm UTC
(no subject) - [info]palivac, 2006-10-31 04:53 pm UTC
(no subject) - [info]uri_, 2006-10-31 11:08 pm UTC
(no subject) - [info]niezalezny, 2007-02-04 05:11 pm UTC
(no subject) - [info]fevra, 2007-02-18 11:28 am UTC
(no subject) - [info]czalex, 2007-02-18 11:49 am UTC
(no subject) - [info]fevra, 2007-02-18 11:58 am UTC

[info]londres
2005-08-15 01:27 pm UTC (link)
пункт 8.
а почему Вы пропускаете атеистов?

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2005-08-15 05:53 pm UTC (link)
атэістаў пункт 8 проста ня тычыцца - яны зьне рэлігійнай сытуацыі, па-за гэтых адносінаў. Каб сам быў атэістам, можа гэты пункт увогуле апусьціў бы - але ўсёж лічу рэлігію важным складнікам грамадзтва і кожнага чалавека, таму ў маёй візіі Беларусь - рэлігійная (зразумела, без фанатызму, але прынамсі прыязна ставячаяся да рэлігіі і падзяляючая хрысьціянаскія вартасьці) краіна.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]londres, 2005-08-15 08:44 pm UTC

[info]ml_forever
2006-05-03 06:10 pm UTC (link)
> Зьнешні гандаль: 20% - Расея, 40% - ЭЗ. Фінансы: валюта – Беларускі >талер = 100 ґрошаў.

Ну вот говорим про экономику и всё равно скатываемся в политику.. 20 туда.. 40 туда.. Это вы как собираетесь контролировать? Капиталу побарабану все это.. будет продавать/покупать где выгодно и ничего вы не поделаете..

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2006-05-03 06:19 pm UTC (link)
гэта візія - то бок "як бы я хацеў, каб яно было". Эканамічная прычына тут таксама ёсьць - нельга засяроджваць занадта вялікі зьнешні гандаль на патэнцыйна нестабільнай і вульнэрабэльнай Расеяі. І крыніцы сыравіны трэба дывэрсыфікаваць. Пытаньне ўжо - як.

(Reply to this) (Parent)

Не надо радикализма!
[info]z_hunter
2006-05-05 08:49 am UTC (link)
Если честно, не нравится мне эта топонимика. Не хочу называть милицию полицией и милиционеров полицаями. Минск Менском а Брест Берестьем я называть не буду до тех пор, пока по-русски разговариваю. И латинкой писать не собираюсь ни при каких обстоятельствах, потому что это обедняет выразительные средства языка и ведёт к разрыву с культурным наследием. Я - за самобытную, самостоятельную Беларусь, а не польские "Крэсы Усходни". Если будут заставлять - в знак протеста выйду на Калину с палаткой :). И думаю буду не один.

Кроме того, я за сохранение ближних связей и дружбы с Россией.

(Reply to this) (Thread)

Re: Не надо радикализма!
[info]czalex
2006-05-05 09:36 am UTC (link)
Не хочу называть милицию полицией и милиционеров полицаями.

не паліцай, а паліцыянт!

А мне не падабаецца "міліцыя", бо
а) надта патыхае саўком;
б) не адпавядае функцыі гэтага органа. Міліцыя - гэта народнае апаўчэньне ў час вайны, а паліцыя - якраз орган забесьпячэньня правапарадку. Паўсюль паліцыя завецца паліцыяй

Минск Менском а Брест Берестьем я называть не буду до тех пор, пока по-русски разговариваю.

Гэта вяртаньне гістарычных назваў гарадом. Гісторыя паўстаньня назвы "Брест" проста жудасная: была назва "Берасьце", якая па-польску ператварылася ў "Brzesc" - Бжэсьць (тое ж Берасьце - але скамячанае польскім вымаўленьнем). Калі прыйшлі расейцы, то іхныя чыноўнікі транскрыбіявалі назвы з польскай мовы, а не з гістарычных (хай нават "рускіх") крыніцаў, і атрымаўся "Брест". Потым Брест з расейскай мовы (як, маўляў, першаснай), перанесьлі і ў беларускую ў выглядзе "Брэста". Большага вычварэньня над назвай проста немагчыма ўявіць! 8( Так што ІМГО трэба вяртаць старыя назвы.

Я - за самобытную, самостоятельную Беларусь, а не польские "Крэсы Усходни".

дык і я таксама! :)
але расейшчына ІМГО для беларускай самабытнасьці яўляе значна большую пагрозу, чым пальшчызна. Ад польскасьці тут нічога не засталося, хіба рэшткі ў касьцёле, які імкліва беларусызуецца.

Если будут заставлять - в знак протеста выйду на Калину с палаткой :). И думаю буду не один.

а ў нас будзе свая фракцыя ў парлямэнце і будзем з вамі на ток-шоў па ТВ дыскутаваць! :)

Кроме того, я за сохранение ближних связей и дружбы с Россией.

ад Расеі на жаль ці на шчасьце Беларусь нікуды ніколі не падзенецца. Сябраваць і супрацоўнічаць трэба - але гэта і ад расейцаў залежыць. Калі краінай будуць кіраваць нармальныя людзі, калі Расея вернецца на дэмакратычны шлях і ня будзе суседзям ставіць палкі ў калёсы на іх шляху ў сям'ю цывілізаваных краін, тады можна аб нечым весьці размову. Пакуль што Масква, на жаль, працягвае граць сваю ролю такога рэгіянальнага bad guy'a і нафтагазавага тэрарызатара :(
Плюс, Расея - гэта той самы фактар, з-за каторага Лукашэнка ня быў адхілены ў 1996 г. і сядзіць на пасадзе дагэтуль.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Не надо радикализма! - [info]fevra, 2007-02-18 11:32 am UTC
Re: Не надо радикализма! - (Anonymous), 2007-05-22 09:47 am UTC

[info]altavetra
2006-05-13 05:06 pm UTC (link)
привет! пишу пока холодный свернутый вариант, на заметку. Сам текст нужно будет еще пересмотреть и по пунктам отдельно пройтись.
( и я помню, что про церковь еще тебе хотела сказть. скажу :))
ЧТО ДЕЛАТ" :)))))))))))))
Сейчас очень важно проработать жизненноважные вопросы на основе уже существующих цифр и как можно скорее начать просветительскую деятельность. ДЛЯ ЧЕГО: 1. Разъяснительная работа среди населения. Именно того самого, который сегодня голосовал за ЛУ. Объяснить за счет чего возникла внешняя иллюзия устойчивости. И как все это может этими же руками а еще хуже - под разной неучтенкой быть разрушено.. 2. воодушевить людей на творческое проявление в рассмотрении вопросов обустройства государства. Не как будет или кто-то сделает, а как хотелось бы! и из этого исходя, провести даже неофициальный референдум.
Каким образом можно будет обдумать. Но листовки раздавать не с тупым призывом на баррикады, но чтобы информировать людей, разъяснять имеющиеся положение дел. Что-то типа газеты-листовки, но именно листка. Подпольного. Но честного. Народ будет пить как воду.
Вопросы, как всегда, риторические: экономика, политика, культура, социум, армия ну и добавяться профессионалами. Именно, необходимо привлечь (ведь так много желающих помочь сторонников у оппозиции! есть же профессиональные экономисты и политологи, есть люди, способные снабдить более раельной информацией, "неофициальной"!!)
1.Необоходимо выйти на реальные экономические данные по Белоруссии,
(валовой доход, экспорт-импорт- цены, оборот, в частности на газ, дотации России, доходы, убытки, % теневой экономики,сельского и лесного хозяйств, военно-промышленного комплекса, технологическое развитие, % вкладов в научно-исследовательские работы медицинского департамента, образование, науки, культуры) и тщательно подготовить грамотную работу (пусть, пусть будет несколько разных авторов от оппозиции, пусть в частном порядке работы разняться, общим будет рассмотреть ДЕЙСТВИТЕЛ"НЫЕ цифры современной белорусской экономики с оппозиционной государственному мифу о процветании страны.
Это - по экономическому аспекту.

2. Политический аспект: стоит почему-то устойчивая цифра в официальных, разумеется, павлюченковских, источниках: 5 тысяч оппозиционеров.Точка.
Надо исследовать эту тему, попытаться самим просчитать (это - отдельно, это - вопрос техники) по возможности количество опп-ов и сочувствующих, изложить грамотно ситуацию о том, почему в стране действительно существует такое большое количество сторонников лу , % т.н."переходящих" голосов, от чего он зависит.

(Reply to this)

ЧТО ДЕЛАТ" :)))))))))))))- 2
[info]altavetra
2006-05-13 05:07 pm UTC (link)
3. Рассмотреть социальные аспекты: запреты на свободы, образование, культуру (языковой вопрос, и пр.) под запретами на образование я имею ввиду - недоступность получения образования на белорусском языке, закрытия школ.Взаимовытекающие следствия .. Предложить к рассмотрению модели адаптационного введения белорусского языка в образование, административный аппарат. Учесть ошибки и возникшие с ними сложности всвязи с введением белорусского языка при Шушкевиче. Разработать программу поддержки русскоязычного населения. Учитывать аспекты белингизма.
Программа культурного развития.
Формирование праздников. Какие, когда. Религиозный аспект.

4. Вопрос о содержании армии: необходимо ли весть в школах военное дело?
Сколько времени и кому служить? Профессиональная армия: просчитать бюджет (приблизительно хотябы) Численность армии - провести сравнение по % соотношению относительно популяции страны и численности армии, учитывая вовлеченность в военные действия. Должна ли профессиональная армия, при условии её содержания в стране, поддерживаться частями краткосрочной службы.

то есть имеется ввиду работа в направлениях:

1.Расширение и укрепление оппозиционной стороны
2. просветительская деятельность среди населения РБ а так же России, Украины, Прибалтики (там тоже есть сочувствующие белорусам люди!),Молдавии, Грузии, Польши и всего остального зарубежья.
3.Разработака плана замены создавшейся антиконституционной власти: а0 а) а) временное правительство на срок до выборов президента.
б) освобождение политзаключенных
в) Выборы президента
г) открытие парламента/думы
д) инаугурация президента демократического государства Беларусь (:))))))))))))))))))))))))))))))

про деструктивные неграмотные вялые и аппатичные постыпки хм.. лидеров уже поздно говорить.. Теперь только, как "великое" на историчском расстоянии ;)))
я изложила предложенияв предельно сжатой форме. тем не менее,
скажите, я ответила на ваш вопрос?

Давайте в конце концов научим их отвечать за слова и поступки, а не юлить как незнаю что...

Отвечать каким образом? мальчик, ты почему не вючил сегодня уроков? а нам не задавали..

(Reply to this)


[info]eleon
2006-07-03 09:10 am UTC (link)
Очень хороший текст. Единственное, что меня смущает - латинка. Просто так "указом" ее не введешь, а програма перехода будет очень дорогостоящей. Проще оствить на первый период оба написания (кириллица и латиница) и ввести национальную программу перехода на латиницу ориентированную, к примеру, лет на 30.
А так - можно принимать в качестве программного решения.

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2006-07-10 12:09 pm UTC (link)
Пра лацінку - гэта ўжо мой асабісты капрыз ) канечне ж, верагодны суцэльны пераход на яе - справа далёкай і далёкай пэрспэктывы

(Reply to this) (Parent)


[info]l_u_f_t
2006-07-03 10:05 am UTC (link)
запрет деятельности всех партий коммунистической, нацистской и ксенофобской направленности, а также партий, призывающих к ликвидации либо ограничению государственного суверинитета Республики Беларусь. запрет деятельности отделений партий иностранных государств. законы о люстрациях и реституциях. рассекречивание архивов КГБ, КПБ.

(Reply to this) (Thread)


[info]l_u_f_t
2006-07-03 10:08 am UTC (link)
суверенитета, разумеется :)

(Reply to this) (Parent)

(no subject) - [info]czalex, 2006-07-10 12:10 pm UTC

[info]kurt_bielarus
2006-07-04 10:19 am UTC (link)
Малойца!
НАпішу уласны варыянт!

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2006-07-10 11:12 am UTC (link)
давай! даўно час :)

(Reply to this) (Parent)


[info]born_phoenix
2006-07-04 02:41 pm UTC (link)
Цiкава, падумаем... :)

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2006-07-10 12:11 pm UTC (link)
прапануйце і сваё бачаньне ідэальнай Беларусі! :)

(Reply to this) (Parent)


[info]f_f
2006-10-30 08:02 pm UTC (link)
А які ў гэтых марах сэнс? Троху нагадвае гульню ў "Швамбранію" ў вядомай кніжцы Льва Касіля. Зразумела, цікава, але што далей? Рэчаіснасць будзе зусім іншай...

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2006-10-30 08:09 pm UTC (link)
1. Гэта з мэнэджмэнту :) плянаваньне павінна пачынацца з пабудовы бачаньня, візіі - карцінкі выніковай сытуацыі, якой у ідэале мы яе хацелі б бачыць. Пасьля гэтага ўжо пачынаюць будавацца стратэгіі - масты ў накірунку да гэтай візіі.

2. Проста нідзе не агучваецца ўслых: ну не падабаецца нам Лукашэнка і тое, што ён робіць зь Беларусяй - а ж што мы хочам замест гэтага? Вось тут і маленькая спроба адказаць на гэта пытаньне - як мінімум самім сабе

Сьвядомыя беларусы, зрэшты, так і жывуць сваёй "Швамбраніяй" - бел-чырвона-белай нармальнай незалежнай Беларусяй, якой па-сур'ёзнаму ніколі не існавала, але якую так хочацца зрабіць рэальнасьцю.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]f_f, 2006-10-31 08:17 pm UTC
(no subject) - [info]palivac, 2006-11-01 04:00 pm UTC

[info]uri_
2006-10-31 11:23 am UTC (link)
я все-таки не сдержался, написал..

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2006-10-31 05:52 pm UTC (link)
гагагага
маладзец )))

(Reply to this) (Parent)


[info]maratyszcza
2006-11-01 07:13 pm UTC (link)
http://maratyszcza.livejournal.com/28978.html

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2006-11-01 07:36 pm UTC (link)
ёсьць!

(Reply to this) (Parent)

(Deleted post)

[info]czalex
2006-12-09 10:44 pm UTC (link)
+1 у прынцыпе

(Reply to this) (Parent)


[info]ex_skokian692
2006-12-08 10:26 pm UTC (link)
Фінансы: валюта – Беларускі талер = 100 ґрошаў

Может, сразу на евро перейдёте, как Черногория?

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2006-12-09 10:45 pm UTC (link)
ну Беларусь, слава Богу, чуть покрупнее Черногории будет

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]ex_skokian692, 2006-12-10 10:47 am UTC
(no subject) - [info]czalex, 2006-12-10 10:58 am UTC
(no subject) - [info]ex_skokian692, 2006-12-10 12:26 pm UTC

[info]ex_skokian692
2006-12-09 12:50 am UTC (link)
Что касается религии, то необходим полный запрет тоталитарных сект, никаких сайентологов, мунитов и свидетелей Иеговы!

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2006-12-09 10:49 pm UTC (link)
я б с большим удовольствием запретил деятельность Белорусского экзархата РПЦ, если они не объявят автокефалию. А остальных - в обычном порядке, по мере нарушения уголовного кодекса (если таковых ещё нет).

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]ex_skokian692, 2006-12-10 10:45 am UTC
(no subject) - [info]czalex, 2006-12-10 11:00 am UTC

[info]astel
2006-12-17 02:17 pm UTC (link)
> Падатак на бязьдзетнасьць.
Вот я, например, совершенно осознанно отказалась от семьи и детей. Это мой выбор. И у меня есть право на этот выбор. Вопрос: за что я должна платить налог? За то, что я свободный человек и имею права самой решать рожать мне или не рожать? Демографию надо поддерживать другими способами.

(Reply to this) (Thread)


[info]anysyst
2007-01-16 03:20 pm UTC (link)
Берите на воспитание ничейных детей, если сами рожать не хотите.

(Reply to this) (Parent)


[info]astel
2006-12-17 08:49 pm UTC (link)
Добро пожаловать http://astel.livejournal.com/84394.html

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2006-12-18 03:49 pm UTC (link)
дзякуй!

(Reply to this) (Parent)


[info]henu3detb
2006-12-18 07:08 am UTC (link)
Перепись населения и последующее лишения права голоса на выборах всех, кто обозначил себя национальностью иной, чем белорус. Запрет им же занимать руководящие должности в госструктурах.

(Reply to this) (Thread)


[info]czalex
2006-12-18 03:44 pm UTC (link)
нядобра. Бо, напрыклад, некаторыя этнічныя расейцы шмат болей любяць Беларусь і шмат больш для яе робяць, чым некаторыя этнічныя беларусы. На жаль.

Я ўвогуле за формулу: "беларус - гэта той, хто жыве ў Беларусі, жыў у Беларусі, мае беларускі пашпарт альбо лічыць сябе беларусам"

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]henu3detb, 2006-12-18 04:47 pm UTC
(no subject) - [info]pessimist2006, 2007-03-29 10:14 am UTC
(no subject) - [info]maratyszcza, 2006-12-20 01:00 am UTC
(no subject) - [info]henu3detb, 2006-12-20 02:03 pm UTC

(120 comments) - (Post a new comment)

Page 1 of 2
<<[1] [2] >>

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…