Алесь Чайчыц ([info]czalex) wrote,
@ 2007-05-26 23:49:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current music:Sopho Khalvashi -Tell Me Why

R.I.P. [info]rydel23
BIE: Ня стала Ўладзімера Каткоўскага. Вось адзін з тых людзей, праз чый узор беларусізаваўся і я, на 80% дзіця інтэрнэту што да беларускасьці.

Рыдэль быў з пакаленьня людзей, што прыйшлі да беларускамоўнасьці ў пачатку 90-х і якія зараз, складаецца ўражаньне, неяк збольшага адышлі ў цень у інфармацыйнай ці прынамсі актыўнай інтэрнэт-прасторы, падаросьлелі, аселі на дно ў прагах, варшавах, амэрыках.

Знакавая фігура што да барацьбы супраць летувіскіх і польскіх шавіністаў на палях ангельскай Вікіпэдыі, супраць "Вайсруслянда" ў нямецкай мове. Даўно не відаць такіх баявых людзей - яны альбо скурвіліся і замкнуліся, альбо састарыліся і кінулі справу.

Сайт "Літванія" - адно з маіх найяскравейшых уражаньняў часоў першых крокаў у сеціве 8 гадоў таму. Yahoogroups-суполкі litvania, movaznaustva, Правапіс.орг. [info]rydel23 - адзін зь першых фрэндаў у ЖЖ.

Шчырыя спачуваньні блізкім Уладзімера. Самому яму зараз лепей, чым нам. Сьмерць - гэта ня дрэнна, калі чалавек пражыў сваё жыцьцё не дарэмна. А Рыдэль зрабіў за свае 30 гадоў ня менш карыснага, чым некаторыя робяць за 70 ці 80.



Пытаньне - што адбываецца з праектамі Рыдля? Што далей будзе з http://pravapis.org ? З http://www.martyraloh.org ? Будуць стаяць навечна помнікамі, пакуль добразычліўцы будуць аплочваць гостынг? Альбо ёсьць нейкія пэрспэктывы іх разьвіцьця?


RUS: Сегодня скончался Уладзимер Каткоуски, один из пионеров белорусскоязычного интернета. Скончался, не приходя в сознание из продлившейся почти год комы после ужасной автомобильной аварии. Вечная память.




(5 comments) - (Post a new comment)


[info]dziki_dzik
2007-05-26 10:24 pm UTC (link)
Sumna.

Iosc' iashche jaho cudowny blog:
http://www.br23.net/

Spadziaiusia siastra Adelka, ci navat bac'ki, ci liudze z Radyo Svaboda zahavayuc' heta. Ja hatovy padtrymac' finansava.

(Reply to this) (Thread)


[info]adelka
2007-05-27 06:39 pm UTC (link)
так, мы будзем захоўваць усе, што магчыма.
дзякуй.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]dziki_dzik
2007-05-27 07:56 pm UTC (link)
Dziakuj. Kali na hoscinh/domain hroshy spatrebiatsia - zviartajciesia na belarusguide.com U nas iosc' nevialichki budzhet na hetkija spravy.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]adelka
2007-05-27 08:18 pm UTC (link)
dziakuj.

(Reply to this) (Parent)


[info]adelka
2007-05-27 06:41 pm UTC (link)
наконт правапісу янада шукала чалавека, і цяпер сяржук гэтым займаецца
http://rydel23.livejournal.com/417967.html

(Reply to this)


(5 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…