Previous Entry Дадаць да запамінаў Share Next Entry
Перад пасольствам Беларусі ў Лондане чыталі вершы Някляева
КПК
[info]czalex


Акцыя салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі і дэмакратычнай апазіцыяй прайшла перад амбасадай Беларусі ў Лондане. Арганізатарамі выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары — члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі і Англа-Беларускага таварыства. Акцыя сабрала больш за 50 чалавек.

Удзельнікі пікета звярнуліся да ўладаў Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў, спыніць кампанію запалохвання і тэрору супраць грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў мірных пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, і незалежных СМІ. Акрамя гэтага, удзельнікі акцыі запатрабавалі правесці новыя дэмакратычныя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары без удзела Аляксандра Лукашэнкі. «Гэты чалавек не мае юрыдычнага і маральнага права балатавацца на пасаду прэзідэнта», заявілі ўдзельнікі пікета.

На пікеце выступіў а. Аляксандар Надсан, вядомы грамадскі і рэлігійны дзеяч, духоўны лідар беларускай эміграцыі. Прамовіла сястра палітвязня Андрэя Саннікава.

Удзельнікі пікета раскрытыкавалі нядаўні прэс-рэліз пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі, у якім распавядаецца пра нібыта камфортныя ўмовы ўтрымання вязняў у СІЗО КДБ і пра нібыта магчымасць доступа сваякоў і адвакатаў да вязняў. Быў зачытаны спіс абвінавачаных па крымінальнай справе аб нібыта арганізацыі масавых беспарадкаў.

Акрамя гэтага, удзельнікі пікета ўшанавалі памяць людзей, якія зніклі або памерлі пры нявусветленых абставінах ў 90-я гг.: Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, Генадзя Карпенкі, Анатоля Майсені. Акцыя «Салідарнасць-16» з патрабаваннем празрыстага расследвання тых трагічных падзеяў была распачатая журналістам Ірынай Халіп, якая цяпер знаходзіцца за кратамі.

Напрыканцы акцыі ўдзельнікі зачыталі некалькі вершаў паэта Ўладзіміра Някляева, паэта і былога кандыдата ў прэзідэнты, які цяпер таксама быў збіты і кінуты ў турму 19-га снежня.

«Беларуская ўлада павінна ведаць, што нішто не забыта і нішто не даравана.

Рана ці позна ўсе адказныя за палітычныя рэпрэсіі і за забойства людзей будуць адказваць перад законам», заявілі ўдзельнікі акцыі.


RUS: Перед посольством Беларуси в Лондоне читали стихи Некляева

Акция солидарности с белорусскими политзаключёнными и демократической оппозицией прошла перед посольством Беларуси в Лондоне. Организаторами выступили представители белорусской диаспоры - члены Объединения белорусов в Великобритании и Англо-белорусского общества. Акция собрала около 50 человек.

Участники пикета обратились к властям Беларуси с требованием немедленно освободить всех политических заключённых, прекратить кампанию по запугиванию и террору против независимых СМИ и против граждан, участвовавших в мирных протестах против фальсификации итогов выборов. Помимо этого участники акции потребовали провести новые демократические президентские и парламентские выборы без участия Александра Лукашенко. "Этот человек не имеет юридического и морального права баллотироваться на пост президента", заявили участники пикета.

На пикете выступил о. Александр Надсон, видный общественный и религиозный деятель, духовный лидер белорусского зарубежья. Выступила сестра политзаключённого Андрея Санникова.

Участники пикета раскритиковали недавний пресс-релиз посольства Беларуси в Великобритании, в котором рассказывается о якобы комфортных условиях содержаиния заключённых в СИЗО КГБ и про якобы возможность доступа к ним со стороны родственников и адковатов. Был зачитан список обвиняемых по уголовному делу о якобы организации массовых беспорядков.

Кроме того, участники пикета почтили память людей, которые пропали либо умерли при невыясненных обстоятельствах в 90-е гг.: Виктора Гончара, Юрия Захаренко, Анатолия Красовского, Дмитрия Завадского, Геннадия Карпенко, Анатолия Майсени. Акция "Солидарность-16" с требованием прозрачного расследования тех трагических событий была инициирована журналисткой Ириной Халип, которая теперь находится в застенках КГБ.

В конце акции участники зачитали несколько стихотворений Владимира Некляева, поэта и бывшего кандидата в президенты, который был избит и брошен в тюрьму 19 декабря.

"Белорусская власть должна знать, что ничто не забыто и ничто не прощено. Рано или поздно все ответственные за политические репрессии и за убийства людей будут отвечать перед законом", заявили участники акции.

малайцы! дзякуй!

Прыгожая ў вас зіма.

сёньня вось дождж ліе :\ учора нам пашанцавала з надвор'ем, па прагнозах таксама мусіў быць дождж

отличное фото! ))))



9:20 и особенно 10:02 )

You are viewing [info]czalex's journal